Фото: МИД Литвы
Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала часовага паверанага ў справах пасольства Беларусі і выказала яму рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы краіны ў ноч на 13 мая 2026 года.
Літоўскі бок заявіў, што інцыдэнт стварыў прамую пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі і пацягнуў неабходнасць увядзення часовых абмежаванняў у паветранай прасторы над Віленскім міжнародным аэрапортам.
Беларускаму прадстаўніку зноў нагадалі, што падобныя інцыдэнты расцэньваюцца як сур’ёзныя парушэнні міжнароднага права і наўмысныя гібрыдныя атакі супраць Літвы, адказнасць за якія нясе Беларусь.
МЗС паўтарыла патрабаванне да Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы па кантролі над тым, што адбываецца на сваёй тэрыторыі і ў сваёй паветранай прасторы, а таксама неадкладна прыняць эфектыўныя меры для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні.
Нагадаем, папярэдні раз перабоі ў працы аэрапорта Вільні з-за метэазондаў назіраліся на пачатку красавіка.