Фото: VSAT
Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла пра перахоп чарговага дрона кантрабандыстаў цыгарэт.
Беспілотнік быў заўважаны ў суботу ў раёне населенага пункта Трыбоняй. Памежнікі ўжылі сродак перахопу. БПЛА страціў кіраванне і ўпаў. Былі распачатыя яго пошукі, неўзабаве дрон выявілі за 2 км ад населенага пункта. Ён перавозіў 320 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
Гэта ўжо 61-шы беспілотнік, перахоплены з пачатку года. У 2025-м за ўвесь год літоўскія памежнікі перахапілі 59 БПЛА.