Літоўскія памежнікі вылавілі з Нёмана і Віліі два плыты кантрабандыстаў
Рэдакцыя Reform.news · 14 красавіка 2026, 08:49
https://reform.news/be/lito-skija-pamezhniki-vylavili-z-njomana-i-vilii-dva-plyty-kantrabandysta/Кантрабандысты працягваюць выкарыстоўваць водныя шляхі дастаўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву. Гэты спосаб звычайна карыстаецца ў іх папулярнасцю зімой, калі плыты з цыгарэтамі маскіруюцца пад крыгі.
Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, адзін з плытоў быў вылаўлены ў Віліі недалёка ад вёскі Молей. На “борце” нелегальнага “судна” знаходзіліся 480 пачак цыгарэт Minsk Capital QS з беларускімі маркамі.
Іншы плыт быў вылаўлены ў Нёмане пад Друскінінкаем. Ён перавозіў ужо 2736 пачак цыгарэт NZ Gold і Fest. Абодва плыты былі абсталяваны GPS-маячкамі.
Па фактах кантрабанды распачаты дасудовыя расследаванні.
