Место падения беспилотника в Слуцке. Источник фото: Google Maps
Выданне «Флагшток» атрымала фота з месца падзення беспілотніка ў Слуцку і лакалізавала дакладнае месца.
«На фота бачны чорны, буйны, моцна пашкоджаны БпЛА. Прамавугольнае «апярэнне» нагадвае расійскі «Шахед»», — піша «Флагшток». Само фота не публікуецца.
Дзякуючы здымку ўстаноўлена дакладнае месца падзення дрона: участак на ўскраіне Слуцка побач з закінутай вайсковай часцю №28390, тэрыторыя на пад’ездзе да шынамантажу па адрасе Багдановіча, 184.
Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы не паведамлялі пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі 2 чэрвеня.
Паведамленні пра падзенне беспілотніка ў Слуцку з’явіліся ў мясцовых чатах днём 2 чэрвеня, але іх хутка выдалялі. Інфармацыі ад мясцовых уладаў і дзяржаўных СМІ не было.