Лаўроў прыедзе на канферэнцыю па еўразійскай бяспецы ў Мінск

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў мае намер прыняць удзел у чацвёртай Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе ў кастрычніку ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў на Анталійскім дыпламатычным форуме, піша ТАСС.

“Мы самым актыўным чынам падтрымалі ініцыятыву Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі аб правядзенні на штогадовай аснове ў Мінску Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, па архітэктуры еўразійскай бяспекі”, — сказаў ён.

“Ужо адбылося тры [такія канферэнцыі], у гэтым кастрычніку надыходзіць чацвёртая. Я ўдзельнічаў ва ўсіх, буду абавязкова і на чарговым такім форуме”, — запэўніў Лаўроў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!