Контртэрарысты краін СНД і ШАС збяруцца ў Мінску

У Мінску 7–8 кастрычніка адбудзецца Контртэрарыстычны форум Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У ім будуць удзельнічаць дэлегацыі 28 дзяржаў, 17 органаў СНД і ШАС, 10 міжнародных арганізацый.

Форум будзе ўключаць некалькі мерапрыемстваў:

  • IV Канферэнцыю СНД па супрацьдзеянні тэрарызму і экстрэмізму,
  • XII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС,
  • 22-е сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД,
  • 22-е сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне кампетэнтных органаў дзяржаў — членаў ШАС.

“8 кастрычніка пройдзе сілавая фаза заключных этапаў антытэрарыстычных вучэнняў СНД і ШАС “Еўразія-Антытэрор — 2026″ у сумешчаным фармаце з удзелам міждзяржаўнага складу сіл спецыяльнага прызначэння”, — паведамілі ў Антытэрарыстычным цэнтры СНД.