Колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскім сацстрахаванні, працягвае расці

Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных замежнікаў па стане на канец ліпеня 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з маем.

У польскай сістэме сацстрахавання на канец ліпеня налічвалася 144 414 грамадзян Беларусі. У параўнанні з чэрвенем колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 429 чалавек.

Усяго ж у ZUS на канец ліпеня было зарэгістравана амаль 1,351 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з чэрвенем амаль на 9 тыс. чалавек.

Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана крыху больш за 909 тыс. чалавек (+8 тыс. да чэрвеня). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — 25,7 тыс. чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!