Коўл паабяцаў размарозіць грошы, пра якія казаў Лукашэнка

Галоўнае
Фото: пресс-служба Лукашенко

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам паабяцаў размарозіць грошы, пра якія той казаў у пятніцу.

“Я цалкам і абсалютна падтрымліваю вашы патрабаванні. Фактычна вы абсалютна маеце рацыю. Гэтыя грошы павінны быць размарожаныя і вернутыя. Мы звярнуліся да банка з просьбай размарозіць гэтыя сродкі. Цяпер выпрацоўваем механізм таго, як гэта зрабіць. Як толькі мы атрымаем канкрэтны адказ ад банка, мы адразу вам паведамім”, – цытуе Коўла прэс-служба Лукашэнкі.

Нагадаем, у пятніцу на Абуз-Лясноўскім палігоне Лукашэнка сказаў, што ў “Сіцібанку” затрымаліся 43-44 млн долараў, якія заплаціла кампанія, што супрацоўнічала з беларускім бокам.

“Але даўжок вярніце. 43-44 млн долараў нашых у «Сіцібанку» затрымаліся — кампанія, якая з намі супрацоўнічала, заплаціла грошы. У багатай Амерыкі затрымаліся. Вы нам, калі ласка, вярніце гэтыя грошы”, – казаў ён тады.

Сёння Лукашэнка падзякаваў Джону Коўлу за тое, што амерыканскі бок уважліва сочыць за яго заявамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.