Кіраўнікі МЗС РФ і Беларусі патрабуюць вярнуць Мадуру ў Каракас

ЗША павінны вызваліць Нікаласа Мадуру і вярнуць яго назад у Венесуэлу. Такое меркаванне выказалі Сяргей Лаўроў і Максім Рыжанкоў, абмяркоўваючы па тэлефоне сітуацыю вакол Венесуэлы.

Тэлефонная размова паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў РФ і Беларусі Сяргеем Лаўровым і Максімам Рыжанковым адбылася 3 студзеня, перадае прэс-служба МЗС РФ.

Яны правялі абмен меркаваннямі пра сітуацыю вакол Венесуэлы.

Падкрэсліваецца, што Масква і Мінск “адзіныя ў рашучым асуджэнні агрэсіі, здзейсненай ЗША супраць суверэннай дзяржавы з парушэннем міжнародна-прававых нормаў”.

“Акцэнтавана безумоўная неабходнасць неадкладна вызваліць законнага прэзідэнта Венесуэлы Н. Мадуру і яго жонку, вярнуць іх у сталіцу краіны і аднавіць Н. Мадуру на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Адзначана таксама важнасць найхутчэйшага стварэння ўмоў для ўрэгулявання сітуацыі вакол Венесуэлы шляхам дыялогу ў адпаведнасці з міжнародным правам”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння ЗША правялі шырокамаштабную аперацыю супраць Венесуэлы і яе лідара Нікаласа Мадуры. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Мадура разам з жонкай «былі захопленыя і вывезеныя з краіны».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!