Кіраўнік партугальскага МЗС прыехаў на літоўска-беларускую мяжу
Рэдакцыя Reform.news · 17 лютага 2026, 12:28
https://reform.news/be/kira-nik-partugalskaga-mzs-pryeha-na-lito-ska-belaruskuju-mjazhu/Міністр замежных спраў Партугаліі Паулу Ранжэл у межах свайго візіту ў Літву наведаў мяжу з Беларуссю. Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, яго суправаджаў намеснік камандуючага Данатас Шкарнуліс.
Партугальскаму міністру расказалі пра працу памежнага загароджвання, праблемы, з якімі сутыкаюцца памежнікі.
Адзначаецца, што Партугалія дэлегуе ў Літву сваіх вайскоўцаў, якія выконваюць задачы па патруляванні паветранай прасторы. Акрамя таго, у Літве знаходзяцца партугальскія марскія пяхотнікі.
