Кіраўнік NED: Праца па вызваленні беларускіх палітвязняў будзе працягвацца

Навіны
Дэймон Уилсон. Фото: ned.org

Прэзідэнт і генеральны дырэктар амерыканскага Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED) Дэйман Уілсан пракаментаваў вызваленне беларускіх палітвязняў, падзякаваўшы спецпасланніку прэзідэнта ЗША Джону Коўлу за працу па іх вызваленні.

«Асабліва значным стала тое, што на мінулым тыдні спецыяльны пасланнік далучыўся да нас у Маўнт-Вернане, каб уручыць лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму медаль NED «За служэнне дэмакратыі». Кожны вызвалены зняволены мае значэнне. І гэтая праца будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе, хто несправядліва пазбавіўся волі за ажыццяўленне сваіх асноўных свабод», — напісаў ён у X.

Нагадаем, сёння ў выніку перамоў Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 25 чалавек. Іх вывезлі з Беларусі ў Літву. У абмен ЗША здымуць санкцыі з «Беллеспаперапрама» і «Лакафарбы». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.