Кіраўнік клуба «Барысфен» выйшаў на волю пасля арышту

Рэканструктар і кіраўнік рыцарскага клуба «Барысфен» Павел Пастухоў (Станкевіч) выйшаў на волю пасля двух адміністрацыйных арыштаў запар, паведамляе mogilev.media са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі выдання, Пастухова чакае яшчэ адзін суд, але пакуль невядома, па якой справе.

Паўла затрымалі 3 лістапада і два разы запар прысудзілі да 15 сутак арышту па адміністрацыйных справах.

4 лістапада стала вядома, што старонкі яго праектаў, а таксама яго асабісты акаўнт у Facebook былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!