Кіева-Пячэрская Лаўра пацярпела ў выніку расійскага ўдару па Кіеве

Сёння ўначы Расія здзейсніла масіраваную атаку на Кіеў. Украінская сталіца падверглася атакам беспілотнікаў і балістычных ракет.

У выніку атакі пацярпела Кіева-Пячэрская Лаўра. Быў пашкоджаны Успенскі сабор. Узніклі пажары. Плошча пажару ва Успенскім саборы склала 800 кв. м. Таксама загарэўся музейны комплекс «Мастацкі арсенал» на плошчы 1000 кв. м.

Яшчэ адным аб’ектам атакі стала Нацыянальная кінастудыя імя Аляксандра Даўжэнкі. Пашкоджаны касцюмны цэх. Знішчана калекцыя касцюмаў кінастудыі.

У цэлым пашкоджанні зафіксаваныя ў 10 раёнах украінскай сталіцы, прынамсі ў 50 лакацыях, у тым ліку ў шматкватэрных дамах. Узніклі пажары.

Паводле папярэдніх даных, у Кіеве загінулі 4 чалавекі, пацярпелі 25, у тым ліку двое дзяцей.

Пажары і разбурэнні зафіксаваныя і ў Кіеўскай вобласці. Пацярпелі тры чалавекі.

Пад атакай былі і іншыя ўкраінскія гарады. У Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў і яшчэ пяцёра атрымалі раненні падчас тушэння пажару пасля паўторнага расійскага ўдару.

У Дняпры паранены адзін чалавек. Пашкоджана прадпрыемства, узнік пажар. Разбураны адзін з будынкаў каледжа, выбуховай хваляй выбіты вокны ў школе і Доме арганнай і камернай музыкі.

У Сумах беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом, вядома пра трох пацярпелых.

Паводле інфармацыі Паветраных сіл УСУ, Расія выпусціла 681 сродак паражэння, уключаючы беспілотнікі, 6 ракет «Цыркон», 34 ракеты «Іскандэр-М/С-400», 30 ракет Х-101/«Іскандэр-К».

Украінская СПА змагла збіць і падавіць 632 цэлі, у тым ліку 5 ракет «Цыркон», 15 ракет «Іскандэр-М»/С-400, 30 ракет Х-101/«Іскандэр-К», а таксама 582 беспілотнікі.

Зафіксавана трапленне 20 балістычных ракет і 27 ударных беспілотнікаў у 42 месцах.

Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!