КДК прапануе скардзіцца на дарогі

Камітэт дзяржкантролю правядзе «гарачую лінію» па пытаннях рамонту і ліквідацыі дэфектаў на аўтамабільных дарогах.

«Гарачая лінія» будзе працаваць 12 мая з 9:30 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.

Па кароткім нумары 191 можна паведаміць пра:

  • нездавальняльны стан дарожнага пакрыцця рэспубліканскіх і мясцовых аўтадарог пасля зімы,
  • факты няякаснага або несвоечасовага правядзення рамонту аўтадарог;
  • непрыбранае смецце ўздоўж трас і на абочынах, ненавядзенне парадку на прылеглых да дарог тэрыторыях.

Скаргі можна таксама адправіць у чат-бот тэлеграм-канала КДК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!