Кастрычнік 2026 года стаў адным з самых цёплых у Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 09:05
https://reform.news/be/kastrychnik-2026-goda-sta-adnym-z-samyh-cjoplyh-u-belarusi/Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі ў кастрычніку склала +9,7°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,9 °С. Як паведамілі ў Белгідрамеце, мінулы месяц стаў адным з самых цёплых за пасляваенную гісторыю. Разам з кастрычнікам 1967 года ён займае другое месца.
Максімальная тэмпература ў +24,4 °С была зафіксаваная 8 кастрычніка ў Пінску, а мінімальная – у -2,9 °С 16 кастрычніка ў Езярышчы.
За месяц у сярэднім па краіне выпала 33 мм ападкаў, што складае 61% ад кліматычнай нормы.
