Караван з сямі аўтамабіляў з кантрабандай затрымалі на польскай мяжы

Польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў сямі аўтамабілях, якія перасякалі беларуска-польскую мяжу адзін за адным, паведамляе польская мытня.

Аўтамабілі прыбылі ў пункт пропуску «Баброўнікі». Падчас праверкі мытнікі знайшлі цыгарэты ў маторных адсеках, колавых арках, дахах і колах. Усяго было канфіскавана больш за 30 тысяч штук цыгарэт коштам 31 тысяча злотых (каля 8600 долараў).

Кіроўцаў — шасцёх беларусаў і аднаго паляка — аштрафавалі на агульную суму 58 тысяч злотых (16 тысяч долараў).

Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!