Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету пройдзе ў Варшаве 1-2 мая
Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 09:40
https://reform.news/be/kanferjencyja-belarusa-i-belarusak-svetu-projdze-varshave-1-2-maja/У Варшаве 1-2 мая адбудзецца ўжо пятая па ліку Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Яе анансавалі ў Офісе Ціханоўскай. Яна збярэ прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і беларускай дыяспары з розных краін свету.
Удзельнікам канферэнцыі прапануецца:
- абмеркаваць актуальныя перспектывы, выклікі і праблемы, якія цяпер стаяць перад беларускім грамадствам як за мяжой, так і ўнутры Беларусі;
- выпрацаваць эфектыўныя практыкі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва дыяспар па ўсім свеце;
- разам папрацаваць над вырашэннем актуальных пытанняў і праблем;
- актуалізаваць і падзяліцца паспяховымі практыкамі і напрацоўкамі беларускіх дыяспар.
Неўзабаве будзе адкрыта рэгістрацыя на канферэнцыю.
