Фото: Госкомвоенпром
У Беларусі з візітам знаходзіцца камандуючы сухапутнымі войскамі Амана генерал-маёр Матар бен Салем аль Балушы. У сераду яго прымалі ў Дзяржкамваенпраме.
Паведамляецца, што гэта першы візіт настолькі высокапастаўленага вайскоўца арабскай краіны ў Беларусь. Перагаворы былі прысвечаныя будучаму супрацоўніцтву.
“Падчас перагавораў бакі абмеркавалі задзел на будучае супрацоўніцтва, акрэслілі ўзаемныя пункты судакранання і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.
Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці канструктыўнага дыялогу і фарміраванні асновы для доўгатэрміновых партнёрскіх адносін”, – паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.