Фото: x.com/aussenminde
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыбылі ў Берлін 19 снежня. Іх сустракаў міністр замежных спраў Германіі Ёхан Вадэфуль.
«Ваша мужная прыхільнасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста», — напісаў Вадэфуль у сацсетцы X.
Нагадаем, 13 снежня былі вызваленыя 123 палітзняволеных. 114 было выслана ва Украіну, астатнія — у Літву. У некаторых няма на руках пашпартоў. 17 снежня палітзняволеныя пакінулі Украіну. 87 прыбылі ў Польшчу, 20 — у Літву. Калеснікава і Бабарыка накіраваліся ў Германію.