Калас прыехала ў Кіеў на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Кая Калас прыбыла ў Кіеў, дзе сёння адбудзецца сустрэча ў міністэрскім фармаце.

“Прыемна сёння знаходзіцца ў Кіеве разам з міністрамі замежных спраў еўрапейскіх краін. Кожны візіт — гэта моцны напамін пра мужнасць і стойкасць Украіны. Еўропа на вашым баку. Мы працягнем аказваць ваенную, фінансавую, энергетычную і гуманітарную падтрымку. І мы зробім усё магчымае, каб забяспечыць поўную адказнасць за злачынствы Расіі”, – пракаментавала яна пачатак візіту.

У ходзе візіту міністры наведаюць Бучу. Таксама ў Кіеве адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС і Украіны. У межах візіту прадстаўнікі ЕС перададуць энергетычнае абсталяванне Украінскім чыгункам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!