Каардынацыйная рада сфарміравала дэлегацыю ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы

Навіны
Фото: Reform.news

У Каардынацыйнай радзе сфарміравана дэлегацыя ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы. КР таксама зацвердзіла абноўленае Палажэнне дэлегацыі беларускіх дэмсіл у Кангрэсе.

У склад дэлегацыі ўвайшлі: прадстаўнікі Ірына Халопіца, Юрый Губарэвіч, Аляксандра Дойніч, а таксама намеснікі Міхаіл Рубін, Алесь Лапко, Анастасія Свіркова.

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы запрасіў беларускія дэмакратычныя сілы да ўдзелу ў працы сваіх сесій і статутных камітэтаў. Дэлегацыя складаецца з 3 прадстаўнікоў і 3 намеснікаў, якіх Каардынацыйная рада прызначае з ліку сваіх дзейных членаў. Дэлегацыя не мае права голасу, але прадстаўнікі маюць права выступаць на сесіях са згоды прэзідэнта Кангрэса і ўдзельнічаць у сустрэчах палітычных груп Кангрэса.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.