Каардынацыйная рада абвясціла прыём заявак на пасаду сакратара

Каардынацыйная рада абвясціла прыём заявак на пасаду сакратара. Згодна з рэгламентам КР, афіцыйна вылучаць кандыдатаў на пасаду сакратара павінны фракцыі. Для ўдзелу ў галасаванні прэтэндэнту неабходна заручыцца падтрымкай хаця б адной з іх.

Адзначаецца, што папярэдняя падтрымка фракцыі не з’яўляецца абавязковай умовай для падачы заяўкі. Атрыманыя рэзюмэ будуць даступныя фракцыям, якія змогуць самастойна прапанаваць кандыдату падтрымку і афіцыйна вылучыць яго кандыдатуру.

Ад прэтэндэнтаў чакаюць неабходных кампетэнцый і здольнасці забяспечыць арганізацыйную працу Каардынацыйнай рады.

Кандыдатам прапануюць накіраваць CV на электронны адрас artsiom.brukhan@rada.vision.

Нагадаем, у жніўні стала вядома, што Іван Краўцоў завяршыў выкананне абавязкаў сакратара КР. Пасля яго абавязкі сакратара часова выконваў Яўген Каравулаў з фракцыі «Наступ».

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!