Экспарцёрам харчовай прадукцыі будуць кампенсаваць частку выдаткаў на лагістыку пры пастаўках у 55 краін
Рэдакцыя Reform.news · 6 жніўня 2026, 07:40
https://reform.news/be/jeksparcjoram-harchovaj-pradukcyi-buduc-kampensavac-chastku-vydatka-na-lagistyku-pry-pasta-kah-u-55-krain/Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета Міністраў Беларусі №390 ад 3 жніўня. Дакументам зацверджаны пілотны праект па кампенсацыі часткі транспартных выдаткаў экспарцёрам харчовай прадукцыі.
Ён рэалізуецца з мэтай «стварэння дадатковых умоў для прасоўвання беларускай харчовай прадукцыі на рынкі замежных дзяржаў, у тым ліку краін “далёкай дугі”».
У пералік краін, пастаўкі ў якія будуць субсідавацца, уключаны 55 дзяржаў. Сярод іх краіны Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, у тым ліку Кітай, Ізраіль, Індыя, Пакістан, Аман і інш.
