Яшчэ адзін склад Wildberries гарыць пасля атакі беспілотніка. Гэтым разам ва Удмуртыі
Рэдакцыя Reform.news · 30 ліпеня 2026, 08:47
https://reform.news/be/jashchje-adzin-sklad-wildberries-garyc-paslja-ataki-bespilotnika-gjetym-razam-va-udmurtyi/Кампанія Wildberries-Russ паведаміла пра ўзгаранне на яшчэ адным складзе пасля атакі беспілотнікаў. Гэтым разам паражаны аб’ект у Сарапуле, ва Удмуртыі.
«На месцы працуюць пажарныя разлікі. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма», — паведамілі ў кампаніі.
Сёння ноччу быў паражаны склад кампаніі ў Пензе.
УСУ атакуюць лагістыку Wildberries з 18 ліпеня. За гэты час былі нанесеныя ўдары па складах у Тамбоўскай і Маскоўскай абласцях, Краснадарскім і Стаўрапольскім краях, Пецярбургу, Крыме, Разанскай вобласці.
