Скриншот видео
Сёння ноччу Ленінградская вобласць другі раз на гэтым тыдні падверглася масіраванаму налёту беспілотнікаў.
Як паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Драздзенка, было ліквідавана 56 БПЛА. Пры гэтым у порце ва Усць-Лузе адбыўся пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны завод «НОВАТЭК-Усць-Луга», які перапрацоўвае газавы кандэнсат, а таксама адгружае нафтапрадукты.
Раней на гэтым тыдні беспілотнікі атакавалі іншы магутны нафтавы тэрмінал у Ленінградскай вобласці ў Прыморску. Там былі пашкоджаны рэзервуары з нафтапрадуктамі.
У Выбаргу падчас налёту быў пашкоджаны дом.
Мінабароны Расіі абвясціла, што сёння былі перахоплены і знішчаны 389 беспілотнікаў, у тым ліку над тэрыторыяй Бранскай, Смаленскай, Калужскай, Курскай, Цвярской, Арлоўскай, Белгарадскай, Тульскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Валагодскай, Ленінградскай абласцей, Маскоўскага рэгіёна і ў Крыме.