Фото из соцсетей
2 лістапада ў Расіі згарэў чарговы аўтобус МАЗ. На гэты раз — у горадзе Корсакаў Сахалінскай вобласці.
На вуліцы Корсакаўскай загарэўся аўтобус, які курсіруе па маршруце №3. Да моманту прыбыцця пажарных агнём быў ахоплены ўвесь аўтобус, паведамляе МНС па Сахалінскай вобласці.
Агонь патушылі. Пасажыры і вадзіцель эвакуіраваліся самастойна. Пацярпелых няма.
Нагадаем, 31 кастрычніка МАЗ згарэў у Ханты-Мансійску.