Иллюстративное фото: pixabay.com
Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек. Гэта Аляксандр Кармановіч, Дзмітрый Каліноўскі, Арцём Батышчаў, Жанна Аўрамчык, Аляксандр Піўчук, Аксана Вальковіч, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Аляксандр Кармановіч асуджаны паводле арт. 368 КК па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.
Дзмітрый Каліноўскі асуджаны паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў «закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Арцём Батышчаў асуджаны паводле арт. 369 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.
Жанна Аўрамчык асуджана паводле арт. 369 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Нядаўна стала вядома, што яна знаходзіцца ў цяжкім стане.
Аляксандр Піўчук асуджаны паводле арт. 370, 369, 368, 367 КК па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў, абразе прадстаўніка ўлады, Лукашэнкі і паклёпе на яго да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.
Аксана Вальковіч асуджана паводле арт. 369, 368 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
На 30 сакавіка 2026 года колькасць палітычных зняволеных у Беларусі складае 913 чалавек.