“Яндэкс” паведаміў пра пажар у дата-цэнтры пасля атакі БПЛА

Расійская кампанія “Яндэкс” пацвердзіла факт пажару, які ўзнік пасля налёту беспілотнікаў на дата-цэнтр у Сасаве.

“Пацярпелых няма, профільныя службы на месцы ліквідуюць наступствы. Праца дата-цэнтра цалкам спынена, частка сэрвісаў “Яндэкса” можа быць недаступная для карыстальнікаў”, – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Пасля атакі назіраліся збоі ў працы Yandex Cloud. Раней РФ паслядоўна атакавала дата-цэнтры ўкраінскіх IT-кампаній і правайдараў.

Таксама сёння пад ударам апынуўся НПЗ у Башкартастане.