Іран не будзе весці перамовы з ЗША

Іран не будзе весці перамовы з ЗША. Пра гэта заявіў сакратар савета нацбяспекі краіны Алі Ларыджані.

“Мы не будзем весці перамовы са Злучанымі Штатамі”, — напісаў ён у Х.

Паводле яго слоў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп уцягнуў рэгіён у хаос праз свае ілжывыя надзеі, а цяпер асцерагаецца новых ахвяр сярод амерыканскіх войскаў.

“Сваімі вар’яцкімі дзеяннямі ён ператварыў свой самаабвешчаны лозунг «Амерыка перадусім» у «Ізраіль перадусім» і ахвяраваў амерыканскімі салдатамі дзеля імкнення Ізраіля да ўлады, і з дапамогай новай хлусні ён зноў навязвае цану свайго культу асобы амерыканскім салдатам і іх сем’ям. Сёння іранскі народ абараняе сябе. Уварванне не пачыналі іранскія ўзброеныя сілы”, — заявіў іранскі чыноўнік.

Нагадаем, раней Трамп заявіў, што новае кіраўніцтва Ірана хоча правесці з ім перамовы. СМІ пісалі, што адпаведнае пасланне было перададзена ЗША праз Аман.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!