Скриншот видео
Інтэграцыйныя праекты Беларусі і Расіі ў прамысловасці прафінансаваныя напалову. Пра гэта ў эфіры беларускага тэлебачання заявіў пасол у РФ Юрый Селіверстаў.
Паводле яго слоў, праекты прадугледжваюць пераўзбраенне прадпрыемстваў, каб выпускаць камплектуючыя, запатрабаваныя дзвюма краінамі.
“Гэта значыць, намётак перспектыўных шмат. Але не ўсё, на жаль, ідзе так хутка. Можна сказаць, што з інтэграцыйных праектаў прафінансавана, напэўна, толькі палова, калі браць агульную суму. Па розных прычынах. Зразумела, што дзе-нідзе і мы самі, і нашы калегі робім танней, глядзім, пераглядаем базавыя першапачатковыя лічбы і спрабуем дзе-нідзе зэканоміць. Гэта, канешне, добра. Але ёсць і тое, дзе проста ідзе павольна. І пытанне патрабуе паскарэння і дадатковай працы”, – сказаў ён.
Разам з тым пасол адзначыў, што некаторыя з праектаў ужо рэалізаваныя. У Пінску арганізавана вытворчасць помпаў.
“Аўтакампаненты, вы ведаеце, мы пастаўляем на розныя прадпрыемствы. Дзе-нідзе мадэрнізуюць трамваі на базе старых калясачных тэлег, дзе-нідзе бяруць новую тэхніку. На самай справе ўзаемадзеянне дастаткова шырокае. Хоць яго перспектывы яшчэ далёка не вычарпаныя. Ёсць яшчэ шмат месцаў, якія займаюць нашы азіяцкія таварышы. І часта таму, што ў нас няма такога тавару або яго няма ў такой колькасці, як трэба рынку. Таму тут ёсць над чым папрацаваць”, – дадаў ён.