Хто ведае, па якой цане мы будзем атрымліваць газ? Заяц пра будаўніцтва АЭС
Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 13:11
https://reform.news/be/hto-vedae-pa-jakoj-cane-my-budzem-atrymlivac-gaz-zajac-pra-buda-nictva-ajes/Старшыня Пастаяннай камісіі СР па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц не ўпэўнены ў стабільнасці цэн на газ для Беларусі. Таму трэба будаваць яшчэ адну АЭС у паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, расказваючы пра ўчарашнюю нараду з Аляксандрам Лукашэнкам па рэгіянальным развіцці.
“Звярнуў прэзідэнт краіны яшчэ на адзін, я лічу таксама, самы важнейшы напрамак, каб не былі мы залежнымі ад знешніх пастаўшчыкоў. Так, што мы сёння атрымліваем газ па такой цане. Хто ведае, па якой цане мы можам атрымліваць праз некаторы час? Ніхто не ведае. Усё мяняецца ў гэтым свеце. Таму трэба развіваць сваю ўнутраную энергетыку, развіваць неабходна энергасістэму”, – сказаў ён.
Паводле слоў Зайца, менавіта з гэтай прычыны будуецца трэці энергаблок БелАЭС і выношваюцца планы па будаўніцтве другой станцыі.
“Так што прынята рашэнне, і прэзідэнт сказаў, каб пабудаваць трэці блок атамнай электрастанцыі. А яшчэ на паўднёвым усходзе зразумелі, што пабудаваць невялікую, тое ж самае, атамную станцыю, каб дадаткова атрымліваць, можна было электраэнергію.
Чаму? Таму што ўжо наша насельніцтва пераходзіць на электрычнае ацяпленне, грамадскі транспарт пераходзіць, тое ж самае, на электратранспарт. Людзі купляюць сёння машыны з электрычнасцю, электрамабілі, усё больш, больш, больш прыхільнікаў спажывання электрычнай энергіі. А калі яна ў нас ёсць, калі мы не залежныя сёння ад іншых, то, вядома, мы можам сёння дыктаваць сваю палітыку і сваю праграму”, – дадаў ён.
Нагадаем, паводле планаў Мінэнерга, трэці блок БелАЭС можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў сярэдзіне наступнага дзесяцігоддзя.
