Хрэнін: Пэўныя сілы мы трымаем на мяжы, але ў мінімальным аб’ёме

Беларускае Мінабароны трымае пэўныя сілы на мяжы з Украінай, але ў мінімальным аб’ёме. Пра гэта паведаміў у размове з карэспандэнткай беларускага тэлебачання кіраўнік ведамства Віктар Хрэнін, фрагмент якой паказалі ў нядзелю.

«Напружанне, вы правільна адзначылі, яно ёсць. Ёсць пэўныя правакацыі. У большай ступені яны, вядома, гучаць у інфармацыйным полі ў выглядзе розных пагроз і абяцанняў нешта зрабіць. У гэтым плане вы тактыку заўважылі, не, тут трэба глядзець на стратэгію, і стратэгію, дакладна вызначыў наш прэзідэнт: вось ваеннага сэнсу ўцягвацца нам у канфлікт або каб… або нас, як кажуць, хочуць уцягнуць, яго няма — ад слова «зусім». Вядома ж, мы назіраем за тым, што адбываецца. Вядома ж, пэўныя сілы мы ўтрымліваем на мяжы, але гэта ў мінімальным аб’ёме для таго, каб забяспечыць прыкрыццё дзяржаўнай мяжы ва ўзаемадзеянні з нашымі памежнікамі», — сказаў Хрэнін.

Паводле яго слоў, перш за ўсё трэба забяспечыць спакой насельніцтва.

«Мы на сваёй тэрыторыі выконваем задачы, каб, перш за ўсё, забяспечыць спакой нашых людзей. Таму вось гэтая стратэгія, вызначаная нашым прэзідэнтам, з яе вынікае тактыка, якая намі выбрана ўжо не адзін год. Мы гэтага прытрымліваемся і будзем прытрымлівацца далей», — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!