Хокан VIII стаў каралём Нарвегіі

Адзіны сын памерлага караля Нарвегіі Харальда V і каралевы Соні Хокан стаў новым манархам краіны. У каралеўскім доме паведамілі, што ён узышоў на трон пад імем Хокан VIII. Да ўзыходжання на трон ён насіў тытул кронпрынца і лічыўся спадчыннікам нарвежскай кароны.

Нагадаем, кароль Харальд V памёр 28 жніўня ва ўзросце 89 гадоў. Ён памёр ва Універсітэцкай бальніцы Осла «Рыксхаспіталет» у 6:35. Харальд V займаў нарвежскі трон з 17 студзеня 1991 года, змяніўшы свайго бацьку Улафа V.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!