Харальд V. Фото: royalcourt.no
Кароль Нарвегіі Харальд V памёр у пятніцу, 28 жніўня, ва ўзросце 89 гадоў, паведамілі ў каралеўскім доме.
“З глыбокім смуткам паведамляем, што Яго Вялікасць кароль Харальд памёр. Кароль Харальд мірна памёр ва Універсітэцкай бальніцы Осла «Рыксхоспіталет» у пятніцу, 28 жніўня, у 6:35 раніцы”, – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце.
Харальд нарадзіўся 21 лютага 1937 года ў рэзідэнцыі Скаўгум у Аскеры. Ён стаў першым нарвежскім прынцам, які нарадзіўся ў краіне, амаль за 600 гадоў. Яго бацькамі былі кронпрынц Улаф, пасля кароль Улаф V, і кронпрынцэса Марта Шведская. Харальд V займаў нарвежскі прастол з 17 студзеня 1991 года, пасля смерці свайго бацькі. Спадчыннікам прастола з’яўляецца яго адзіны сын, кронпрынц Хокан.