Smoke rise from Israeli airstrikes on Dahiyeh in the southern suburb of Beirut, early Monday, March 2, 2026. (AP Photo/Hussein Malla)bbbb new
Сёння ўначы групоўка “Хезбала” атакавала Ізраіль з тэрыторыі Лівана. Як паведамілі ў ізраільскай арміі, адна ракета была перахоплена, дзве ўпалі ў незаселенай мясцовасці. Таксама выкарыстоўваліся беспілотнікі.
У “Хезбале” назвалі атаку “шквалам высокадакладных ракет і роем беспілотнікаў”, якія былі абрынуты на Ізраіль у якасці «помсты за кроў Вярхоўнага лідара мусульман Алі Хаменеі».
У адказ ізраільскія вайскоўцы пачалі наносіць удары па цэлях “Хезбалы” па ўсім Ліване.
“Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) будзе супрацьдзейнічаць рашэнню «Хезбалы» далучыцца да кампаніі і не дазволіць гэтай арганізацыі ўяўляць пагрозу для Дзяржавы Ізраіль і прычыняць шкоду жыхарам поўначы краіны. «Хезбала» разбурае дзяржаву Ліван, адказнасць за эскалацыю ляжыць на ёй, і ЦАХАЛ рашуча адкажа на гэтую шкоду”, — гаворыцца ў паведамленні ізраільскай арміі.
Удары былі нанесены таксама па высокапастаўленых членах тэрарыстычнай групоўкі ў раёне Бейрута. Тэлеканалы Al Arabiya і Al Hadath паведамілі, што ў выніку ўдару загінуў кіраўнік парламенцкага блока «Хезбала» Мухамад Раад.
Прэм’ер-міністр Лівана Наваф Салам рэзка асудзіў вінаватых у ракетных абстрэлах, але пазбег прамога згадвання «Хезбалы» па імені.
«Незалежна ад таго, хто за гэтым стаіць, ракетны абстрэл з поўдня Лівана — гэта безадказны і падазроны акт, які пагражае бяспецы Лівана і дае Ізраілю падставы для працягу атак на яго.
Мы не дазволім уцягнуць краіну ў новыя авантуры і прымем усе неабходныя дзеянні для прыцягнення да адказнасці вінаватых і абароны ліванцаў», — напісаў ён у Х.