Грузавы самалёт КСІР паляцеў з Мінска ў Маскву

Армія
Скриншот flightradar24.com

Цяжкі грузавы Boeing 747 іранскай авіякампаніі Qeshm Fars Air з бартавым нумарам EP-FAB сёння з Мінска накіраваўся ў Маскву. Пра гэта сведчаць даныя flightradar24.com.

Самалёт вылецеў з Мінска 9 верасня ў 3:22 AM UTC і прызямліўся ў маскоўскім “Шарамеццева” ў 4:53 AM UTC.

Нагадаем, авіякампанія і яе самалёт знаходзяцца пад санкцыямі ЗША з 2019 года за супрацоўніцтва з КСІР у пастаўках зброі.

Учора борт прыляцеў з Тэгерана ў Мінск.

У канцы жніўня гэты ж самалёт таксама пабываў у Мінску і Расіі. Манеўры іранскага «грузавіка» тады прыцягнулі ўвагу ўкраінскіх СМІ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.