Фото: Facebook Pamedor Reuckij
30 тысяч злотых на развітанне са стваральнікам супольнасці «Беларусы ў Варшаве» Янам «Памедорам» Рэўцкім сабралі за тры дні. Яны спатрэбяцца на арганізацыю развітання з ім у Варшаве, транспарціроўку ў Беларусь і пахаванне на радзіме. Таксама плануецца дапамагчы яго сям’і пакрыць выдаткі на стварэнне і ўсталяванне помніка на магіле.
Збор працягваецца. Далучыцца да яго можна праз BLIK па нумары +48453272121 фонду BelAid або на платформе Zrzutka па спасылцы.
Пра смерць Яна «Памедора» Рэўцкага стала вядома 20 кастрычніка. Ён памёр у Варшаве ва ўзросце 50 гадоў. Рэўцкі стварыў супольнасць «Беларусы ў Варшаве» ў Facebook, якая аб’ядноўвае больш за 28 тысяч чалавек. У Польшчы ён жыў з 2012 года. Сёлета перазапусціў кавярню Temperatura. У Беларусі ў свой час ён быў вядомы як аўтар «Музыкальной газеты».