Гранаты і выбухоўку канфіскавалі ў жыхара Магілёва

Міліцыянеры канфіскавалі ў 52-гадовага жыхара Магілёва невялікі арсенал. Узбуджана крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе МУС.

У доме мужчыны былі знойдзены карабін з аптычным прыцэлам, 2 асколачныя гранаты, больш за 2 кг розных выбуховых рэчываў, амаль 100 патронаў да наразной агнястрэльнай зброі, ствол са ствольнай каробкай ад вінтоўкі, выбухальнік для ручных гранат, капсуль-дэтанатар і электрадэтанатар.

Адзначаецца, што мужчына раней быў судзімы за незаконны абарот зброі, а таксама крадзеж.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!