Гран-пры конкурсу ART PRADMOVA атрымаў мастак Doctor Oy

Мастак Doctor Oy атрымаў Гран-пры конкурсу кніжнай ілюстрацыі ART PRADMOVA, вынікі якога падвялі падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Варшаве. Акрамя галоўнай узнагароды, журы вызначыла лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях, а найлепшыя працы прадставілі на фестывальнай выставе.

З серыі ілюстрацый Doctor Oy. Крыніца: сайт фестывалю.
З серыі ілюстрацый Doctor Oy. Крыніца: сайт фестывалю.

Пераможцамі ў асноўных намінацыях сталі:

Арт-бук (нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй) — Таццяна Дзівакова, кніга «Разнадрэўе».

З кнігі «Разнадрэўе». Крыніца: сайт фестывалю.

Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет) — Марыя Платонава, сшытак-дапаможнік «Першыя крокі па-беларуску».

З ілюстрацый Марыі Платонавай. Крыніца: сайт фестывалю.

Ілюстрацыя (за найлепшую тэхніку выканання) — Дарына Харытончык.

З ілюстрацый Дарыны Харытончык. Крыніца: сайт фестывалю.

Ілюстрацыя (за наватарства і эксперымент) — Аліна Одрэн, макет кнігі «The Absolute Factory».

З ілюстрацый Аліны Одрэн. Крыніца: сайт фестывалю.

Ілюстрацыя (за найлепшае прачытанне тэмы) — Дар’я Бурвель, кніга «Няўважлівая мама згубілася».

З ілюстрацый Дар’і Бурвель. Крыніца: сайт фестывалю

Асобнымі адзнакамі журы вылучыла працы яшчэ чатырох аўтараў: міфалогію «Бабуліны казкі» ад Anto Karandashich, ілюстрацыі Вольгі Пранкевіч для анлайн-часопіса «Сойка», ілюстрацыі Вольгі Зароўскай да «Зімы ў Гданьску» і «Шляхціца Завальні…» Яна Баршчэўскага, а таксама макет кнігі «Выбраныя вершы» Кацярыны Смольскай.

ART PRADMOVA — гэта конкурс для маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі, задуманы як пляцоўка, дзе творцы могуць атрымаць ацэнку сваіх прац ад вядомых майстроў, а таксама пазнаёміцца з выдаўцамі. Адбор на сёлетні конкурс праходзіў у фармаце адкрытага набору: свае працы мастакі дасылалі ў верасні–кастрычніку, пасля чаго журы сфармавала шорт-ліст для фестывальнай выставы і вызначыла пераможцаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram