Фото: тг-канал
У Маскве забіты 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляе канал “МК: срочные новости”.
Забойства было здзейснена ў хостэле на 15-й Паркавай вуліцы. У здзяйсненні злачынства падазраецца іншы грамадзянін Беларусі. Абодва прыехалі на заробкі ў верасні і ўладкаваліся рознарабочымі на будоўлю.
У панядзелак яны скончылі працу і каля 19 гадзін вярнуліся ў хостэл, дзе сталі выпіваць з калегамі. Падчас распівання ўзнік канфлікт. Адзін з беларусаў схапіў нож і ўдарыў сабутэльніка. Той памёр.