Фото: Straż Granicznа
Памежнікі Падляскага аддзялення Памежнай аховы Польшчы паведамілі пра затрыманне шасці грамадзян Літвы і Беларусі за правоз кантрабандных цыгарэт.
Як вынікае з паведамлення, адзін грамадзянін Беларусі быў затрыманы супрацоўнікамі заставы ў Кузніцы. У яго аўтамабілі было знойдзена 11 тыс. пачкаў цыгарэт, якія былі перапраўлены праз мяжу з дапамогай метэазондаў.
У гміне Завады былі затрыманыя чатыры грамадзяніны Літвы і адзін грамадзянін Беларусі. У іх у багажніку аўтамабіля знайшлі 14 тыс. пачкаў цыгарэт, якія таксама прыляцелі ў Польшчу на паветраных шарах кантрабандыстаў.
Усіх шасцярых мужчын суд змясціў пад арышт на 3 месяцы. Ім прад’яўлены абвінавачанні ў кантрабандзе.
З пачатку года ў Падляскім ваяводстве затрымана 46 чалавек, датычных да паветранай кантрабанды з Беларусі.