Гомельчаніна затрымалі за стварэнне фэйкавага TikTok беларускай міліцыі
Рэдакцыя Reform.news · 5 лютага 2026, 08:49
https://reform.news/be/gomelchanina-zatrymali-za-stvarjenne-fjejkavaga-tiktok-belaruskaj-milicyi/Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 19-гадовага жыхара Гомеля, які стварыў фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі ў TikTok. На акаўнт «Міліцыя Беларусі» было падпісана больш за 3 тыс. чалавек.
“Уладальнікам профілю аказаўся 19-гадовы гамяльчанін, які браў кантэнт з афіцыйных міліцэйскіх крыніц. Ён прызнаўся, што хацеў прыцягнуць як мага больш падпісчыкаў, а затым перайменаваць старонку і манетызаваць, каб набыць аўтамабіль”, — расказалі ў прэс-службе МУС.
Праводзіцца праверка.

