Генштаб УСУ заявіў аб паражэнні цэнтра касмічнай сувязі пад Масквой і завода ў Варонежы

Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў аб паражэнні некалькіх аб’ектаў на тэрыторыі Расіі.

Уначы быў атакаваны порт Каўказ, у тым ліку два аўтамабільныя паромы.

Таксама ў падмаскоўнай Дубне быў паражаны цэнтр касмічнай сувязі. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, на аб’екце назіраецца моцнае задымленне.

Удзень 22 чэрвеня Паветраныя сілы УСУ з выкарыстаннем высокадакладных крылатых ракет паветранага базавання нанеслі ўдар па вытворчасці мікраэлектронікі ў Варонежы. Прадпрыемства вырабляе камплектуючыя для ракет, у тым ліку для «Іскандэраў», Х-101, а таксама для сістэм СПА.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!