Генпракуратура хоча замяніць маніторынгам дэклараванне даходаў чыноўнікаў

Генеральная пракуратура хоча ўвесці ў дачыненні да дзяржчыноўнікаў фінансавы маніторынг. Пра гэта ў Нацыянальным сходзе заявіў генпракурор Дзмітрый Гара.

“Асноўныя намаганні накіраваны на забеспячэнне дзейснага кантролю за маёмасным становішчам службовых асоб і барацьбу з іх незаконным узбагачэннем.

Так, у цяперашні час па ініцыятыве Палаты прадстаўнікоў ідзе праца над зменамі правілаў дэкларавання даходаў і маёмасці. Прапрацоўваецца пытанне адмены штогадовага прадстаўлення дэкларацый. Замест гэтага ўпаўнаважаны дзяржорган павінен будзе ажыццяўляць маніторынг фінансавага становішча дзяржаўных службовых асоб”, – сказаў генпракурор.