Фото: president.gov.by
Кіраўнік гаспадаркі ў Рагачоўскім раёне, які хаваў масавы падзеж цялят, змешчаны ў СІЗА. Пра гэта стала вядома падчас рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Петрыкаўскі раён 26 красавіка. Ён назваў тое, што адбылося, «пачварнасцю» і «больш, чым крымінальнай справай».
Факт утойвання гібелі маладняку буйной рагатай жывёлы выявіў у гаспадарцы Камітэт дзяржаўнага кантролю. Матэрыялы праверкі з фотаздымкамі былі перададзены Лукашэнку. 24 красавіка ён паказаў здымкі старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко.
“Гэта называецца жах. Я разумею, што ў асобных месцах, разумею, што яны канцэнтруюць негатыў [матэрыялы праверкі]. Але гэта больш, чым крымінальная справа”, — заявіў тады беларускі кіраўнік.
«Бачыў фатаграфію Герасімава: гектар зямлі, і на паверхні валяюцца загінулыя цяляты», — сказаў ён сёння.
На сустрэчы 26 красавіка старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў даклаў пра затрыманне кіраўніка і яшчэ двух выяўленых аналагічных месцаў пахавання жывёл.
«У СІЗА — правільна зрабіў. Гэта ж пачварнасць. Я хацеў журналістам паказаць толькі адну фатаграфію. Яны з розуму з’едуць, асабліва гарадскія», — адрэагаваў Лукашэнка.