Фото: Ilse Driessen / Unsplash.com
Расійская кампанія “Газпрам” прыпыніць пастаўкі газу ў Арменію з 15 па 25 верасня.
Прыпыненне звязана з рамонтам на магістральным газаправодзе «Паўночны Каўказ — Закаўказзе» на тэрыторыі РФ.
Армянскія спажыўцы ў гэты час будуць атрымліваць газ за кошт унутраных рэзерваў і дадатковых аб’ёмаў паставак з Ірана.
У мінулым годзе “Газпрам” у тыя ж тэрміны ўжо спыняў пастаўкі газу ў Арменію.