“Газпрам” прыпыніць пастаўкі газу ў Арменію
Рэдакцыя Reform.news · 14 верасня 2026, 11:53
https://reform.news/be/gazpram-prypynic-pasta-ki-gazu-armeniju/Расійская кампанія “Газпрам” прыпыніць пастаўкі газу ў Арменію з 15 па 25 верасня.
Прыпыненне звязана з рамонтам на магістральным газаправодзе «Паўночны Каўказ — Закаўказзе» на тэрыторыі РФ.
Армянскія спажыўцы ў гэты час будуць атрымліваць газ за кошт унутраных рэзерваў і дадатковых аб’ёмаў паставак з Ірана.
У мінулым годзе “Газпрам” у тыя ж тэрміны ўжо спыняў пастаўкі газу ў Арменію.
