Гатэль «Пекін» у Мінску прыпыніць працу на тэрмін да трох месяцаў

Гатэль «Пекін» у Мінску прыпыніць працу на тэрмін да трох месяцаў. Пра гэта паведамляе РСТА са спасылкай на ліст гасцініцы партнёрам.

«Пекін» не будзе працаваць з 1 студзеня. Прычына — рэканструкцыя сістэмы пажарнай бяспекі, якая можа запатрабаваць да трох месяцаў. У гэты перыяд не будуць працаваць як сама гасцініца, так і іншыя аб’екты, у тым ліку грамадскага харчавання.

Як адзначылі ў РСТА, турфірмы, якія займаюцца ўязным турызмам, апынуліся ў складанай сітуацыі, бо ў іх былі забраніраваныя нумары для кліентаў на навагоднія святы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!