Галоўчанка прапанаваў прымаць «балючыя» рашэнні па праблемных прадпрыемствах Віцебшчыны

Старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка лічыць, што па праблемных прадпрыемствах Віцебскай вобласці трэба прымаць рашэнні, нават калі яны будуць «балючымі». Пра гэта ён заявіў пасля ўдзелу ў пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.

Паводле яго слоў, на мерапрыемстве разглядаліся вынікі гэтага года і задачы на наступны. Таму важна было выявіць «праблемныя моманты». Галоўчанка ўпэўнены ў патэнцыяле Віцебскай вобласці.

«Я лічу, што ў вобласці ёсць сур’ёзныя перспектывы для нарошчвання тэмпаў работ па цэлым шэрагу напрамкаў. Але асаблівую ўвагу, вядома, вось на што я сёння звяртаў, — гэта фінансавая ўстойлівасць асобных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якія, ну так скажам, хранічна знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы. Ну і звярнуў увагу кіраўніцтва вобласці на тое, што па іх трэба, у рэшце рэшт, прымаць рашэнні, нават калі яны па нейкіх прычынах з’яўляюцца балючымі.

Старшыня аблвыканкама вельмі адэкватна гэтую сітуацыю разумее і таксама сёння такую пазіцыю данёс. Але ў цэлым, яшчэ раз паўтараю, што вобласць працуе ў складаных умовах. Мы бачым, што людзі ў прынцыпе мабілізаваныя, настроеныя на працу, кіраўніцтва разумее свае задачы, разумее, якім чынам рэалізоўваць у вобласці мерапрыемствы ці пасылы, якія закладзены ў праграме развіцця краіны на пяцігодку», — сказаў ён.

У выніку Галоўчанка прыйшоў да высновы, што трэба «засучыць рукавы» і «кожнаму напружана працаваць сумленна».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!