Фото: Kyle Mackie / Unsplash.com
Следчы камітэт раскрыў схему крадзяжу мяса ў Кобрынскім раёне. У яе былі ўцягнуты ветэрынарны ўрач і работнікі забойнай пляцоўкі: вырабніца каўбаснай абалонкі і прыбіральшчыца. Чацвёртая саўдзельніца займалася збытам выкрадзенага.
Паводле версіі следства, пасля забою жывёлы, якая паступіла ад сельгаспрадпрыемстваў, ветэрынарны ўрач пры правядзенні санітарнай экспертызы зразала з туш частку мяса. Затым яна разам з саўдзельніцамі выносіла прадукцыю і рэалізоўвала знаёмым.
За тры месяцы была выкрадзена прадукцыя на 9 тыс. рублёў.
“Жыхаркі Кобрынскага раёна прызналі віну і пакрылі нанесеную дзяржаўнаму прадпрыемству шкоду. Па выніках расследавання ім прад’яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 210 (“Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове”) Крымінальнага кодэкса”, — расказалі ў СК.